Змаганьне працягваецца. Рэпрэсіі

30 августа 2020 г.

Навіны

30 жніўня стала зразумела, што рэжым перайшоў да “стратэгічнай абароны” самога сабе. Рэпрэсіўныя сілы ў касках і пры поўнай амуніцыі заблакавалі праспэкт Незалежнасьці у раёне ГУМа, каб не прапусьціць беларусаў у цэнтр сталіцы, на плошчу Незалежнасьці. Пасьля доўгага супрацьстаяньня сотні тысячаў людзей рушылі да Стэлы. Шэсьце адбылося пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і з поклічам “Жыве Беларусь!”. Уся вялізная прастора вакол Стэлы была занята пратэстоўцамі. Настрой быў прыўзьняты і аптымістычны. Людзі не сямняваюцца ў сваёй праўдзе і перамозе.

Паступілі паведамленьні пра рэпрэсіі рэжыму супраць сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 27 жніўня ў Менску, у раёне плошчы Перамогі быў затрыманы сябра КХП-БНФ Леанід Мурэнка. Ён знаходзіцца на Акрэсьціна.

30 жніўня былі затрыманы падчас патрыятычных дэманстрацый сябры Сойму КХП-БНФ Віктар Каралькоў у Горках і Анатоль Рэбкавец у Жодзіне. Над імі павінен адбыцца суд. Заклікаем нашых партыйцаў і ўсіх салідарных людзей аказаць дапамогу ўвязьненым патрыётам і іхнім сем’ям.

Іфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

30 жніўня 2020 г.