Гісторыя, на жаль, пацьвярджае, што свабода шануецца толькі тады, калі за яе заплочана крывёй. За 200 гадоў несвабоды беларусы заплацілі мільёнамі жыцьцяў, дбаючы пра незалежнасьць, і волю, і вяртаньне нашай вялікай дзяржавы.
Кроў забітых мусіць быць адпомшчана, а памяць пра ахвяры — не забытая. Толькі тады рэалізуецца гістарычны сэнс барацьбы.
Антыбеларускі рэжым вар’ята пакалечыў і забіў беларусаў у Берасьці, Гомлі, Менску, Ваўкавыску. Ведаем пакуль што імёны толькі пяці загінулых (Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў, Арцём Парукаў, Канстанцін Шышмакоў). Неўзабаве даведаемся прозьвішчы ўсіх астатніх ахвяр. Забойцы адкажуць па ўсіх законах.
Імёнамі забітых будуць названыя вуліцы гарадоў. Будзе жыць пра іх памяць за сьмерць дзеля волі Айчыны. Праспэкт расейскага паэта-імпэрыяліста Пушкіна (там, дзе загінуў герой) будзе перайменаваны ў праспэкт Аляксандра Тарайкоўскага. Тое ж у Гомлі і ў Берасьці, і ў Ваўкавыску. Беларусы не пакінуць сваіх загінулых у бяспамяцтве. Забойцы будуць адпомшчаныя па суду. І ніхто не ўцячэ ад адказнасьці.
21 жнівень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК