Зянян ПАЗЬНЯК: АБ СТРАЙКАМАХ

20 жніўня 2020 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Паважаныя працоўныя людзі! Падтрымліваю Вашу рашучасьць ліквідаваць уладу чалавека, які ненавідзіць беларускі народ.

Дыктатура і тыя, хто яе апякаюць, валодаюць шэрагам прыёмаў супраць народнай рэвалюцыі. Адзін зь іх — гэта загнаць рэвалюцыю ў перамовы з дыктатарам, усадзіць да дыялогу. Тады рэвалюцыі канец. Усё пойдзе ў пясок. Тым больш, што з Лукашэнкам перамовы немагчымыя.

Страйкамам катэгарычна ня трэба ўдзельнічаць у рознага роду “каардынацыйных камітэтах” і да таго падобных утварэньнях, якія звычайна лёгка ўцягваюцца ў ілюзійныя “перамовы” ды фіктыўныя дыялогі дзеля цягучкі і страты часу.

Страйкамам лепш застацца самастойнымі, не павязанымі з рознымі “камітэтамі” і ўзяць на сябе клопат кантролю за ўтварэньнямі, якія будуць імітаваць дзейнасьць і апазыцыйную палітыку.

Салідарныя працоўныя людзі — гэта ёсьць аснова рэвалючыйных пераменаў. Страйкамы і вольныя прафсаюзы могуць стаць дзейснай сілай ў грамадзкіх пераўтварэньнях, уплыве на ўладу і жыцьцё краіны.

Жыве Беларусь!

18 жнівень 2020 г.Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—fr—pg/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—bk—an—01/abstrajkamah