Глоўная задача, якую ставіць Беларускі Нацыянальны Сакратарыят, — гэта стымуляваць стварэньне суполак руху “Вольная Беларусь” у Беларусі і ва ўсім сьвеце. Важна, каб пайшла ініцыятыва і сталася самаарганізацыя людзей. Толькі тады ствараецца народны рух (зьверху яго ня створыш).
Пачынайце гуртавацца ў суполкі ўжо сёньня, 9-10-га жніўня, пасьля разгону і “хапуноў”. Беларусам трэба мець нацыянальную грамадзкую сілу, якая, не паддаючыся чужой маніпуляцыі і эйфарыі, магла б разумна супрацьстаяць планам Масквы і рэпрэсіям антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі.
Хай ствараюцца суполкі “Вольная Беларусь” па ўсёй краіне. Хай іх будзе шмат (сотні і тысячы). Хай яны існуюць аўтаномна, бо пад акупанцкім рэжымам адразу нельга стварыць сістэмную, ерархічную, арганізацыю і структуру (перашкодзяць і разгромяць). Палітычная каардынацыя пакуль што будзе за мяжой, а на месцах мусіць быць свабода дзеяньняў у парадыгме каштоўнасьцяў Мэмарандума БНС і Праграмы “Вольная Беларусь”
Праграму глядзець тут:
http://www.bielarus.net/pdf/Program_Bolnaja_Bielarus_internet.pdf
Усё можна, калі людзі абудзіліся. Нельга марудзіць.
** Жыве Беларусь! Слава Айчыне!**
Заўвага 1. Пакуль што БНС ня мае Старонкі ў Сеціве (пытаньне часу) і ніякіх рэквізітаў. Пазьней будзе аб’яўлена.
10 жнівень 2020 г. Зянон Пазьняк