Facebook, Ihar Szczamiel
- Па ўласных назіраньнях ды інфармацыі ад сяброў, знаёмых, сваякоў у медычных установах існуе пэўны загад не рабіць тэсты на каронавірус. Выключэньне: толькі самыя цяжкія выпадкі. Калі ўжо з’яўляюцца прыкметы дыхальнай недастатковасьці ў сукупнасьці з высокай тэмпературай. Таму афіцыйная лічба ў 14-15 тысячаў захварэўшых з’яўляецца катастрафічна заніжанай. І яе можна смела памнажаць у 6-10 разоў (аб чым ўжо казалі медыкі).
Меркаваная лічба захварэўшых: каля 150 000 чалавек.
- Статыстыка загінуўшых ад вірусу людзей. Па стане на 30.04.2020 афіцыйная колькасьць загінуўшых ад вірусу людзей - 89 чалавек. Што складае 0,6% ад агульнай колькасці афіцыйна захварэўшых. Пры тым, што ва ўсім сьвеце гэтая лічба ў 10 разоў вышэйшая: 6%.
Відавочна, што адбываецца злачыннае ўтойваньне інфармацыі аб колькасьці загінуўшых.
Калі браць сярэдні сусьветны працэнт смерцяў (6%) і памножыць яго нават на афіцыйную лічбу ў 14 000 (заніжаную ў 6-10 разоў), то атрымаем 840 ахвяраў.
- Сітуацыя адназначна будзе толькі пагаршацца. Злачынныя дзеяньні ўладаў (забарона нашэньня масак у школах і дыстанцыйнага навучаньня), статыстычная фальсіфікацыя, хлусьня ў дзяржаўных СМІ (дзе пандэмію называюць “панікай”) — ствараюць умовы для далейшага пашырэньня эпідэміі і выбуховага росту колькасьці захварэўшых.
Мы апынуліся ў сітуацыі, калі ў краіне няма дзеяздольнай улады. Асобы, якія кіруюць краінай, займаюцца выключна ўласным піярам ды “выбарчымі” агітацыйнымі паездкамі па калгасах. Больш за тое, усе іх дзеяньні толькі пагаршаюць сітуацыю, прыводзяць да большай колькасьці смерцяў.
Фактычна, утварыўся вакуум улады. Запоўніць яго мог бы кааліцыйны Ўрад нацыянальнага выратаваньня, складзены з нацыянальнай эліты: палітыкаў, навукоўцаў, эканамістаў, медыцынскіх спецыялістаў.