Зянон Пазьняк: ПОПЕЛ ЧАРНОБЫЛЯ

27 апреля 2020 г.

Навіны

Настае праклятая гадавіна. 34 гады таму адбылася Чарнобыльская катастрофа. Выбухнула савецкая атамная станцыя ў Чарнобылі. Страшная падзея ўскалыхнула ўсё нашае пакаленьне беларусаў. Пачалася барацьба за праўду і за ратаваньне людзей. Шмат што насуперак камуністычнай ўладзе ўдалося зрабіць. Але здароўе нацыі было падарванае. І вось ужо 34 гады тлее радыяцыйная помста саветаў народу за яго існаваньне.

Выкарыстаньне эпідэміі Ковід-19 супраць беларусаў – гэта працяг антынароднай палітыкі Чарнобыля, генэральная рэпетыцыя д’ябла перад Армагедонам. Імя яму – Астравец.

Ня трэба ўспрымаць мае словы літаральна. Гэта публіцыстычны прыём. Але падумаць можна.

Яшчэ ёсьць шанс. Гэта найперш грамадзкае непадпарадкаваньне д’яблу і нацыянальная салідарнасьць ва ўмовах, калі дракона можна толькі забіць. Але задача яго асудзіць, каб было пакаранае зло.

26-04-2020Зянон Пазьняк