Віншую беларусаў з Нараджэньнем Хрыстовым!
Што б ні адбывалася на сьвеце, якія б ні былі падзеі, якія б ні зьяўляліся мудрацы і не красаваліся дурні, — Хрыстос над усім і гэтая дзівосная падзея — Нараджэньне Сына Божага ў вобразе чалавека — застанецца ў Вечнасьці як вечная яе гісторыя. Гэтае Нараджэньне зьмяніла сьвет на лепшы, дало надзею людзям на вечнае існаваньне там, за межамі быцьця. І вось на гэтым якраз трымаецца мараль чалавецтва, якую ствараюць лепшыя людзі.
Але ў гісторыі, як гэта ня дзіўна, кіруюць краінамі часьцей ня лепшыя людзі і ў гэтым хаваецца корань грамадзкага зла, бо можа стацца прычынай зьнішчэньня і ўпадку народа.
Зычу, каб у нас, беларусаў, такога ня ўзьнікла, не было і ня сталася. Хай Зорка Пуцяводная Бэтлеема сьвеціць над намі, сьцеражэ нас і зьберагае наш шлях.
** Хрыстос нарадзіўся!**
24 сьнежань 2019 годЗянон Пазьняк