Беларусы, мы, татары, з вамі!

23 снежня 2019 г.

Навіны

У Варшаве 21 сьнежня прайшла чарговая акцыя пад калёнай Жыгімонта на Замкавай плошчы супраць інтэграцыі з Расеяй. Удзельнікі акцыі – патрыёты заклікалі змагацца за незалежнасьць Беларусі.

Так, мы, казанскія татары, падтрымліваем сыноў і дачок беларускага народа. Мы памятаем дату 15 кастрычніка – Дзень Памяці ня толькі татарскага народа, а і ўсіх народаў Паволжа і Урала: башкіраў, удмуртаў, марыйцаў, чувашоў, эрзянцаў і макшанаў, якія разам з татарамі здолелі захавацца як народы за 467 гадоў пад бязьлітаснай расейскай уладай.

Мы таксама памятаем, як у 1992 годзе расейскія вайскоўцы рыхтаваліся штурмаваць танкамі Рэспубліку Татарстан. Цяпер з-за расейскай агрэсіі Рэспубліка Беларусь таксама апынулася ў крайне цяжкім становішчы. На гэтым фоне Пуцін апраўдаў уварваньне савецкіх войскаў у Польшчу ў 1939 годзе. Пра гэта ён заявіў 19 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі. Па словах Пуціна, войскі СССР увайшлі на тэрыторыю Польшчы, калі польскі ўрад нібыта страціў кантроль над узброенымі сіламі і над тым, што адбывалася на тэрыторыі краіны. Такім чынам ён публічна апраўдаў генацыд палякаў расейскімі камуністамі.

Сітуацыя складваецца такім чынам, што Рэспубліка Беларусь пакуль што атрымлівае пэўную адтэрміноўку ад ваеннага ўварваньня з боку Пуціна. Агрэсар чакае сваёй гадзіны і зачэпкі – гісторыя ведае прыклады расейскай акупацыі суседзяў з мінулага: татарскі, малдаўскі, чачэнскі, грузінскі украінскі і сірыйскі… Сітуацыя пагражальная: Вы, беларусы, можаце страціць сваю дзяржаву.

Таму мы, татары, заклікаем усіх неабыякавых грамадзян Беларусі падымацца супраць агрэсара, гуртавацца і бараніць нацыянальныя інтарэсы вашай дзяржавы!

Мы будзем змагацца за свабоду Беларусі і Ідэль-Урала, Каўказа і Сібіры у любой сітуацыі!

За вашу і нашу свабоду!

Віл Мірзаянаў – прэм’ер-міністр ураду незалежнага Татарстана на выгнаньні, ЗША, Нью Джэрзі, Прынстан

Рафіс Кашапаў – нам. прэм’ер-міністра ураду незалежнага Татарстана на выгнаньні, член Прэзыдыюма ВТОЦ, сузаснавальнік руху “Вольны Ідэль-Урал”, Лёндан

Роза Курбан – навуковец, літаратар, Турцыя, Анкара

Ірэк Гарыф – кіраўнік супольнасьці татараў Аўстраліі “Туран”, Адэлаіда, Аўстралія

**Каміль Сукаеў **– прадстаўнік руху “Ідэль-Урал”, ЗША, Нью Ёрк.

21 сьнежня 2019 г.

https://tatar-toz.blogspot.com/2019/12/blog-post_21.html