СУД НАД КХП-БНФ ЗА МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЯДЫ Ў КУРАПАТАХ

17 снежня 2019 г.

Навіны

19 сьнежня адбудзецца суд над КХП-БНФ — 14.30. Суд Маскоўскага р-на Менску, пр. Газ. Правда, 27, кабінэт 135. Ст. мэтро “Пятроўшчына”. Адраджэнскую партыю будуць судзіць за тое, што патрыёты адмовіліся парушаць мясцовы закон і міжнароднае заканадаўства — не захацелі плаціць вялікія грошы рэжыму “за ахову і камунальнае абслугоўваньне мерапрыемстваў”. Паводле згаданага заканадаўства, арганізатары некамэрцыйных мерапрыемстваў не павінны аплочваць паслугі міліцыі і іншых службаў. Дзяды — некамэрцыйнае мерапрыемства. Дзяды — народны дзень памінаньня продкаў. На Дзяды сотні людзей прыйшлі ў Народны мэмарыял Курапаты, каб ушанаваць нявінныя ахвяры маскоўскай сталіншчыны, генацыду нашага народу. Выходзіць, што ўсе гэтыя людзі — маладыя і старыя, дзеці і падлеткі — павінны цяпер скінуцца і аплаціць дзяржаўных служачых, якія выконвалі свае праф. абавязкі за заробак з нашага бюджэту. Для рэжыму гэта ёсьць камэрцыя. Але патрыёты ня будуць плаціць рэжыму, ні капейкі! ПАДТРЫМАЙМА АДРАДЖЭНСКУЮ ПАРТЫЮ Ў СУДЗЕ!