Д. Івашын: Мае новае расьледаваньне

11 снежня 2019 г.

Навіны

. Непасрэдна да мяжы зь Беларусьсю перакідваюцца расейскія ўдарныя падразьдзяленьні, пункты дысьлякацыі якіх - з улікам мясцовасьці, інфраструктуры й наяўных транспартных шляхоў спалучэньня - сьведчаць пра абсалютную прыярытэтнасьць беларускага стратэгічнага напрамку.п»ї

Актыўнае перакідваньне вайсковай тэхнікі й ўзбраеньня да мяжы з нашай краінай супадае з пачаткам інтэнсіфікацыі захадаў з боку РФ да паўнавартаснага разгортваньня так званага «Союзного Государства».

Нягледзячы на тое, што Беларусь зьяўляецца адным з асноўных вайсковых хаўруснікаў РФ, зь якой створаная адзіная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная сыстэма супрацьпаветранай абароны, расейскае камандаваньне разгортвае ўздоўж беларускай мяжы паўнавартасную ўдарную наступальную лінію, якую ўтвараюць фармаваньні 144-й МСД.

У матар’яле - актуальныя спадарожнікая здымкі, каардынаты мейсца дысьлякацыі падразьдзяленьняў, а таксама дадзеныя пра зафіксаваную колькасьць узбраеньня й вайсковай тэхнікі.

Прашу беларускую мэдыя-супольнасьць, грамадзкіх актывістаў паставіцца вельмі адказна да гэтай апэратыўнай інфармацыі й максымальна пашырыць яе ў беларускай інфапрасторы.

Беларусы маюць ведаць!

Актыўнае пашырэньне дужа вітаецца!

Фейсбук