Антыбеларуская злачынная група ўлады працягвае гандаль краінай, вядзе злачынныя перамовы з Крамлём аб продажы суверэнітэту Беларусі. Праз падстаўных асобаў змоўшчыкі заяўляюць аб стварэньні “союзного государства” з адзіным расейскім урадам, парлямантам, грашыма, падатковай сістэмай, чынавенствам і войскам. Стаўленік Масквы ў Беларусі заявіў, што гэта будзе новы “савецкі саюз”.
Сутнасьць гэтай змовы – дзяржаўная здрада Беларусі. Змова лукашысцкага рэжыму з Масквой, якая адбываецца ў Крамлі, ёсьць антыканстытуцыйнае, антызаконнае, антынацыянальнае дзеяньне.
Нягледзячы на папярэджаньні грамадзкасьці спыніць антызаконную змову з Масквой, яна працягваецца, зьяўляецца фактам гібрыднай акупацыі Беларусі.
У такім становішчы (калі адсутнічаюць усе законныя магчымасьці зьмены злачыннага кіраўніцтва дзяржавы) сам народ выконвае ролю дзяржаўнай улады, мае функцыю суверэна краіны. Гэтае ягонае права ёсьць правамоцнае, законнае, канстытуцыйнае і справядлівае. Дзеяньні і рашэньні здраднікаў і змоўшчыкаў з Масквой незаконныя і народам не прызнаюцца.
Асобы, якія зьдзейсьнілі злачынства дзяржаўнай здрады па ўмаленьні і ліквідацыі суверэнітэту Беларусі мусяць быць неадкладна пакараныя праз народны суд, альбо пры адсутнасьці такой магчымасьці – непасрэдна грамадзянамі Беларусі шляхам ліквідацыі злачынцаў.
Беларусы павінны ведаць свае правы і магчымасьці. Інакш група крымінальных нягоднікаў, што дарвалася да ўлады, можа прадаць увесь народ, пазбавіць шчасьця цэлыя пакаленьні людзей. Грамадзкасьць Беларусі мусіць рашуча дзейнічаць і яднацца дзеля абароны краіны.
*2 сьнежань 2019 г. Зянон Пазьняк *