Да Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі
ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Шаноўныя спадарыні і спадары
Выказваем шчырую падзяку Кіраўніцтву Літоўскай Рэспублікі, Міністэрству замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі за годнае, на высокім узроўні, правядзеньне ў горадзе Вільнюсе 22 лістапада 2019 года цырымоніі пахаваньня герояў паўстаньня 1863-1864 г.г., за добрую арганізацыю наведваньня і ўдзелу грамадзянамі Беларусі ўрачыстых мерапрыемстваў.
Ад імя Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ
выканаўца абавязкаў старшыні Партыі ў Беларусі
Юры Беленькі