Слава героям!

22 ноября 2019 г.

Навіны

Паважаныя спадарыні і спадары, жыхары Вільні, прадстаўнікі Беларусі, Польшчы і Летувы.

У гэты час, тут, у Вільні, стаўся акт гістарычнай і Боскай справядлівасьці – хрысьціянскае пахаваньне герояў паўстанцаў 1863 года – людзей, якія змагаліся і аддалі жыцьці за нашу і вашу свабоду.

Маскоўскія варвары, якія забівалі, думалі зьнішчыць памяць, закапаўшы забітых таемна ў яме на гары Гедзіміна. Але настаў час і зямля расчынілася сама, і героі вышлі з зямлі да сваіх нашчадкаў.

Дык будзем жа годнымі нашчадкамі нашых вялікіх герояў. Шануйма свабоду, гонар і Айчыну.

І памятайма апошнія словы Каліноўскага, напісаныя з-пад шыбеніцы: “Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ня будзе”.

Тут праўда. І кожны з нас разумее сэнс. Дык няхай гэтыя словы будуць дэвізам нашай чуйнасьці, нашага вольнага існаваньня. Хай стануць зарукай нашай свабоды.

Вечная слава героям!

22 лістапада 2019 г. Зянон Пазьняк