Любы аб’ектыўны дасьледчык павінен прызнаць, што Сталін зьяўляецца самым страшным катам расейскай гісторыі і нашага народа. Ніякі Гітлер ня зьнішчыў столькі суайчыньнікаў і замежнікаў, колькі зьнішчыў Сталін. Гэтая лічба настолькі пачварная, што яна дагэтуль не названа. І гэта зьяўляецца адным з самых вялікіх сакрэтаў існуючай расейскай улады, якая зьяўляецца правапераемніцай сталіншчыны.
Не выпадкова гэтая тэма ўзьнікае ў тэлепраграмах, не выпадкова Сталін пахаваны на Чырвонай плошчы. Ён быў верным вучнем і насьлядоўнікам Леніна, які, можа, угробіў людзей яшчэ больш. Дакладныя лічбы адсутнічаюць. З аднаго боку, гэта нейкае пачварнае зло. У Расеі няма сям’і, якая не пацярпела б у гады вайны або ад ленінска-сталінскіх рэпрэсій. Гэта адзін складнік.
Другі складнік – гэта тое, што можна казаць пра нейкае сацыяльнае шаленства, што з мазгамі ў расейцаў вырабляецца нешта неверагоднае. І людзі робяць гэта не па сваёй волі. Гэта робіць пачварная машына прапаганды, якая пераконвае ледзь ня кожнага другога, што нікога вышэй за Сталіна і прыўкрасьней за яго не было і быць ня можа. Розныя апытаньні, якія праводзяцца ў нашай краіне, паказваюць, што Сталін – адзін з самых вялікіх дзяржаўных дзеячаў.
З гэтага можна зрабіць выснову, што краіна знаходзіцца ў пачварным ідэйным крызісе, што вялізная частка грамадзтва лічыць, што белае – гэта чорнае, а чорнае – гэта белае….
Ігар Чубайс