Сьвята Дня Незалежнасьці

18 жніўня 2019 г.

Навіны13-ja katehoryja

25 жніўня, у нядзелю, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае сьвяточныя мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1991 годзе наша краіна набыла статус незалежнай сувэрэннай дзяржавы ў выніку змаганьня нацыянальнага рэвалюцыйнага авангарда – Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Скончылася 200-гадовая расейская акупацыя Беларусі, пачаўся новы пэрыяд нашай гісторыі і новы этап нашага нацыянальнага змаганьня. У праграме мерапрыемстваў выступы ўдзельнікаў фронтаўскага руху і канцэрт з удзелам беларускіх талентаў.

Сьвяточныя мерапрыемствы адбудуцца 25 жніўня, пачатак а 16.00 па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.

Запрашаем усіх да ўдзелу ў сьвяточных мерапрыемствах.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

16 жніўня 2019 г.