Бліжэйшая мэта Крамля ва Украіне

31 ліпеня 2019 г.

Навіны

Працягваецца спланаваная, выразная, масіраваная атака троляў і мэдыяагентаў уплыву Крамля ва Украіне. Яна пачалася з выбараў, але не сьцішваецца – наадварот. Транслятары расейскіх мэсыджаў у СМІ і сацсетках паўтараюць адну ітую ж мантру, настойваючы на неабходнасьці “немінучага пакараньня”, “зьвядзеньня рахункаў з парахобатамі”, якія “абавязкава адкажуць за ўсё”. У “парахобаты” яны запісваюць тых, хто за жорсткую антырасейскую палітыку, хто замінае Крамлю, і каго пажадана было выдаліць, у пераносным і наўпроставым сэнсе. І мэтадам псіхалагічнай атакі, запалохваньня, пагрозаў выпаліць, наколькі гэта магчыма, жорсткі антырасейскі дыскурс з публічнага поля. “Стыгматызаваць” яго, як некаторыя вычварна пачалі выказвацца.

Адначасова крамлёўскія будуць спрабаваць “душыць” новага прэзыдэнта і пераконваць украінцаў, што, з аднаго боку, “у вас прэзыдэнт клоўн”, а зь іншай – вось яны – “ворагі народа – парахобаты”, якіх трэба неадкладна дагнаць і дабіць. У мяне няма прыладаў, каб з гэтым змагацца. Але, прынамсі, лічу сваім абавязкам расказваць, казаць пра гэта. Украінцы павінны ведаць, як імі спрабуюць маніпуляваць.

Айдэр Муждабаеў