Характэрная карцінка пра заходніх тупых

16 мая 2019 г.

Навіны

Вельмі складана растлумачыць замежнікам сітуацыю ў Расеі. Не разумеюць! Распавёў пра катастрофу Супэрджэта знаёмаму непалітызаванаму немцу: “Самалёт, створаны кампаніяй саслужыўца Пуціна па КГБ, загарэўся ў аэрапорце ягонага партнёра па дзюдо”. Прыяцель шчыра зьдзівіўся: “Якое супадзеньне, трэба ж”. Зь вялікай цяжкасьцю я здолеў патлумачыць яму, што гэта ёсьць звычайная ў Расеі практыка: саслужыўцу прэзыдэнт падарыў дзяржзамову на вытворчасьць самалётаў, а дзюдаісту – аэрапорт. Ну, а потым недапрацаваны самалёт не вытрымаў удару маланкі, а аэрапорт праваліў апэрацыю па выратаваньню пасажыраў.

Немец, здаецца, пачаў нешта разумець: “А ёсьць у Расеі нешта, што Пуцін яшчэ не падарыў сваім сябрам?”. “Ёсьць, — тлумачу, — усё, што не належыць сябрам Пуціна, захапілі сябры сяброў Пуціна, такіх, як Медведев, Патрушаў, Сечын і г.д., а таксама іхнія сямейнікі, сваякі і абслуга”. Прыяцель пачаў далей цікавіцца: “І як яны ўсім гэтым кіруюць?”. “Як, як, — адказваю, — дрэнна да гнюснасьці: самалёты ў іх падаюць, банкі ляскаюцца, лясы зьнікаюць, звалкі атручваюць навакольнае асяроддзе. Нават нафту яны дадумваюцца нейкай агіднасьцю бадзяжыць, так што ад яе замежныя пакупнікі адмаўляюцца. Кампаніі іхнія даўно б спаліліся, калі пры кожным шухеры не атрымлівалі тэрміновую дапамогу з дзяржбюджэта”. Нямецкі сябра зьлёгку прыбалдзеў: “І колькі гэта ўсё будзе, па-твойму, працягвацца?”. “Да тае пары, пакуль мільярдэрам не стане апошні кіроўца масажыста ахоўніка сябра Пуціна” – адказваю.

У нейкі момант мне падалося, што немец урэшце зразумеў сітуацыю. Але тут ён забіў мяне канчаткова. “Як вы гэта ўсё церпіце, чаму не адмовіце Пуціну ў даверы на выбарах?”. Што я яму адказаў, аднавіць тут стрымаюся. Але цяпер ён ведае, як гучыць выбраны расейскі мат.

Ігар Эйдман Крыніца: Фэйсбук.