Патрыярх Кірыла ўвесь час быў глыбака перакананы ў тым, што Украіне ніколі ня ўдасца стварыць сваю памесную аўтакефальную царкву. Такі пункт гледжаньня быў агучаны яшчэ на пачатку 2000-х гадоў, пра што ў інтэрв’ю журналістам “5 канала” распавёў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады, генэрал-маёр Рыгор Амельчанка.
Я зь імі сустракаўся, былі ветлівыя дыскусіі і з Алексіям ІІ, і з Крылай наконт незалежнасьці Украіны, царквы. Яны заяўлялі, што мы – “адзіны братэрскі народ”.
Я кажу: “Мы яе абавязкава атрымаем”. Вы ведаеце, што яны мне сказалі? Ня столькі АлескіІІ, як Кірыла: “Гэтага ніколі ня будзе, палкоўнік”, — прыгадаў Рыгор Амельчанка.
Ён дадаў, што ў 1992 годзе ў яго быў доступ да архіваў КГБ, бо ён працаваў юрыстам-кансультантам у камісіі Вярхоўнага Савета Расейскай Фэдэрацыі. І там яму стала вядома, што Кірыла на самой справе зьяўляўся агентам КГБ, які дзейнічаў пад псэўданімам “Міхаіл”.
“Сутнасьць у яго не сьвятога чалвека. Гэта структура КГБісцкага накірунку, прасякнутая чалавечай нянавісьцю, злосьцю. Па вялікім рахунку, міжнародны аддзел зьнешнерэлігійных сувязяў, які ўзначальваў Кірыла, — гэта была рэзідэнтура спэцслужбаў СССР, потым РФ”, — падкрэсьліў ён.
Кіраўніцтва Службы бясьпекі Украіны паведаміла, што структуры Маскоўскага патрыярхата дапамагалі расейскаму спэцназу рыхтаваць анэксію Крыма. Царкоўнікі забясьпечылі прыкрыцьцё першым групам расейскіх дывэрсантаў, а пасьля анэксіі заняліся мілітарызацыяй сьвядомасьці юнык крымчанаў. Расейскі дывэрсант і тэрарыст Ігар Гіркін (Стралкоў), выконваючы загад крамлёўскага камандваньня і Уладзіміра Пуціна, праводзіў у Крыме разьведку пад прыкрыцьцём маскоўскага духавенства. Пра гэта йдзецца ў інфармацыйным буклеце Службы бясьпекі Украіны.
N.