25 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць традыцыйнгыя мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Адбудуцца мітынгі на месцах гераічнага змаганьня случакоў супраць маскоўска-бальшавіцкай навалы ў лістападзе-сьнежні 1920 года Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). У Слуцку а 15.00 пачнецца мэмарыяльны мітынг у Парку культуры па вул. Віленскай, 10.
Патрыёты ўшануюць памяць абаронцаў Беларусі і эўрапейскай цывілізацыі ад усходняй арды. Заклікаем далучацца да мерапрыемстваў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
22 лістапада 2018 г.