Мерапрыемства будзе праводзіцца ў працяг адзначэньня Дзядоў у традыцыйным парадку.
Збор удзельнікаў мерапрыемства з 12.00 да 12.30 на пляцоўцы каля Менскага гарадзкога палацу культуры (вул. Маякоўскага, 129). З 12.30 да 13.00 адбудзецца дэманстрацыя ходнікамі вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Час правядзеньня мітынгу — да 15.00.
Заяўнік і арганізатар Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Дазвол Мінгарвыканкаму маецца.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 30 кастрычніка 2018 г.