28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.
Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.
Атрыманы дазвол Менгарвыканкамаі аблвыканкама.
Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.
Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?
Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.
Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасьці належаць і нашым будучым пакаленьням.
Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!
*Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 23-10-2018Інфармацыйная *