Віншуем зь юбілеем!

22 кастрычніка 2018 г.

Навіны

У нашага дарагога сябра Алеся Чахольскага сёньня юбілей – 60 год! Нават у гэты сьвяточны дзень Алесь заняты справай – падрыхтоўкай мэмарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды. У юбіляра шмат абавязкаў: адказны сакратар Управы БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ, дырэктар грамадзкай дырэкцыі Народнага Мэмарыяла “Курапаты”, і ён ня ведае выходных. Сапраўдны беларус, лідар з шматгадовым досьведам палітычнай і грамадзкай працы, ён заўсёды поўны энэргіі і творчых ідэй. Менавіта на такіх людзях трымаецца наша народнае змаганьне за свабоду Бацькаўшчыны.

Шчыра зычым спадару Алесю моцнага здароўя, чалавечага шчасьця, быць заўсёды такім маладым і мэтанакіраваным. Моцна абдымаем.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”

22 кастрычніка 2018 г.