Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Існаваньне скандальнай рэстарацыі “Поедем поедим” усё больш нагадвае тэатр абсурду. 30-га верасьня ўдзельнікі чарговай варты даведаліся, што каб кампенсаваць поўную адсутнасьць наведнікаў у “рэстарацыі”, там была зладжаная бясплатная раздача плову. У будзёныя дні гэтую “рэстарацыю” наведваюць у сярэднім дзьве машыны. У выходныя каля чатырох машынаў за дзень. Гэта дэманструе поўную камерцыйную немэтазгоднасьць існаваньня гэтай установы і агаляе іншыя, схаваныя матывы яе ўтрымальнікаў. У выніку, уладальнікі ідуць на абсалютна абсурдныя з пункту гледжаньня бізнэсу крокі дзеля імітацыі наведвальнасьці. Каб прывабіць новых наведнікаў, імі была зладжаная дэманстрацыйная і шырока разрэклямаваная акцыя па дармавой раздачы плову (і даня ж выбралі). Было камічна назіраць, як на бясплатны плоў прыехаў фармальны ўладальнік “рэстарацыі” Л. Зайдэс, а таксама каля дзясятку ягоных сяброў на аўтамабілях люкс-клясу. Праўда, высьветлілася, што амаль усе гэтыя машыны і асобы ўжо неаднаразова наведвалі “рэстарацыю” раней, адкрыта правакавалі канфлікты, распавядалі, што выдатна ведаюць, куды едуць. Вось і гэтым разам правакатары ізноў выяўлялі агрэсіўныя паводзіны, распачыналі штурханіну, кідаліся пагрозамі ў адрас удзельнікаў варты. Напрыклад, адзін “русскоговорящий латвиец” агрэсіўна пагражаў удзельнікам латвійскім судом, калі яго здымкі зьявяцца ў публічнай прасторы. Як бачым, звычайных выпадковых людзей не завабіў у гэтае блюзьнерскае месца нават дармавы плоў. Людзі адмовіліся абменьваць сваё сумленьне на порцыю дармавой яды Складваецца ўражаньне, што сапраўдныя ўладальнікі гэтага аб’екту плануюць імітаваць актыўную дзейнасьць і наведвальнасьць нават пры поўнай адсутнасьці наведнікаў і нейкага прыбытку. Нягледзячы ні на што, варта ля “Поедем поедим” доўжыцца ўжо 4 месяцы, з 31 траўня 2018 году, і не плануе спыняцца. Абаронім Курапаты разам! Ігар Шчэмелеў 10/10/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |