Зянон Пазьняк выказаў меркаваньне, што “Бульбаш-хол” (Поедем поедим) — канспіраваная база ФСБ.
Што ж, на карысьць гэтай вэрсіі працуе яшчэ адзін факт, на які чамусьці мала зьвяртаюць увагу.
А менавіта — суседства з “Бульбаш-холам” расейскай транспартнай кампаніі “Энергия”.
На сайце гэтай кампаніі пазначана, што яна дастаўляе грузы ў ЛНР, ДНР, Крым (г.з. акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны).
Пры гэтым яна ня проста знаходзіцца ў непасрэдным суседстве з “Бульбаш-холам”, а фактычна мае агульны з ім плот.
Вось і вымаўлёўваецца вельмі цікавая карціна. Калі рэстаран — гэта канспіраваны гарнізон, то гэтая транспартная кампанія якраз зможа забяспечыць таемны падвоз “зелёных человечков” з ЛНР/ДНР/Крыму пад выглядам звычайных камерцыйных грузаперавозак. Такім жа чынам можа быць таемна дастаўленая зброя і амуніцыя. Ну а потым прапаганда будзе казаць ужо класічнае: “Нас там нет, а оружие можно купить в военторге”…
Выглядае так, што беларусам трэба сур’ёзна рыхтавацца да супраціву акупантам.
26 ліпень 2018 г. Яська Слуцкі