У суботу, 14 ліпеня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у Курапацкую сьвятыню прышлі людзі. Адбылася чарговая талака, удзельнікі якой добраўпарадкавалі тэрыторыю Народнага мэмарыяла. Людзі саджалі кветкі, ачышчалі тэрыторыю ад сьмецьця і гальля, рэстаўравалі састарэлыя і пашкоджаныя крыжы. Народны мэмарыял Курапаты мае патрэбу ў даглядзе і добраўпарадкаваньні. Талокі будуць праводзіцца штосуботу, пачатак аб 11.00. Удзельнікам пажадана мець з сабой граблі і рыдлёўкі. Запрашаем усім, каму дарагія наша нацыянальная сьвятыня – Народны мэмарыял – памяць пра беларускую трагедыю і магілы пакутнікаў, далучацца да талокаў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
16 ліпеня 2018 г.