Народны дэпутат ад “Народнага фронту” Антон Герашчанка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “112 Україна”:
“Што павінна зрабіць Україна як дзяржава, якая падзьверглася агрэсіі з боку Расеі, у адказ на дадзеныя вучэньні? Нашы войскі павінны быць прыведзены ў поўную баявую гатоўнасьць. І для гэтага мы павінны, у сваю чаргу , арганізаваць нашы вучэньні, якія паказалі б, што мы таксама рыхтуемся да адбіцьця атакі магчымага, верагоднага, а дакладней, ужо вядомага нам праціўніка”.
Вучэньні “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі запланаваны на верасень сёлета. Яны аб’яднаюць больш за 100 тыс. вайскоўцаў. Гэта будуць буйнейшыя расейскія вучэньні з 2013 года.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/gerashchenko-ukraina-dolzhna-privesti-voyska-v-boevuyu-gotovnost-v-otvet-na-ucheniya-zapad-2017-195550.html