ПАСТАНОВА ХІ ЗЬЕЗДУ КХП – БНФ
Увесьці ў практыку дзейнасьці КХП — БНФ афіляванае (асацыятыўнае) сяброўства ў Партыі і ў Партыйных структурах.
Афіляваны сябра Партыі ўдзельнічае ў жыцьці і дзейнасьці Партыі з дарадчым голасам.
Афіляваны сябра можа быць госьцем (але не дэлегатам) Зьезду КХП — БНФ.
Афіляваныя сябры Партыі могуць мець свой афіляваны ўлік сяброўства, аднак прозьвішчы іх ня ўносяцца ў афіцыйныя партыйныя сьпісы КХП — БНФ. Афіцыйнымі сябрамі Партыі яны не зьяўляюцца.
Афіляваныя сябры могуць таксама ствараць свае групы падтрымкі КХП — БНФ альбо групы па інтарэсах.
Залік асобаў у афіляванае сяброўства Партыі (і выдаленьне) могуць ажыцьцяўляць Старшыня Партыі, Сойм і ўсе першасныя структуры (суполкі) КХП — БНФ.
Кожны афіляваны сябра Партыі пры жаданьні можа ўступіць у КХП — БНФ згодна Статута КХП — БНФ.
18 чэрвень 2017 г. Менск.