Рабуюць лес, рабуюць усё

7 февраля 2017 г.

Навіны

На нарадзе 24 студзеня Аляксандар Лукашэнка дазволіў паставіць за мяжу 1,8 млн кубамэтраў неапрацаванай драўніны.

*Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28258095.html *

Разрабаваньне натуральных багацьцяў Беларусі васальным прамаскоўскім рэжымам адбываецца ад самага пачатку ўсталяваньня лукашызма на нашай зямлі. Людзі гадамі бачылі, як высякаюцца лясы і ў вялізных колькасьцях высокаякасная драўніна вывозіцца ў замежжа. Пэўны час гэта было адным з фінансавых чыньнікаў больш менш камфортнага існаваньня антыбеларускага рэжыму. Было на што шыкаваць бонзам, утрымліваць легіёны паліцэйшчыны і гэбоўшчыны. Каб ацаніць маштабы шкоды, не патрэбныя “экспэртызы” такіх “экспэртаў”, як псэўдапрафсаюзьнік тав. Ярашук, на якога апошнім часам пачалі спасылацца “дэмСМІ”. Магільны подых канчатковага калапса арыентаванай на правальную Расею “эканамічнай мадэлі” лукашызма прымушае рэжымшчыкаў мітусіцца. Вось ужо і ўтрыманьне міліцыі ў бяспрыкладных для Эўропы памерах становіцца немагчымым, і высечку каштоўных лясоў трэба інтэнсіфікаваць. Як і ўсе папярэднія дэмагагічныя рэжымныя “праграмы”, праграма мадэрнізацыі мэблявых фабрык і прадукцыі канкурэтназдольнай мэблі на экспарт правалілася. Фабрыкі ледзь ліпяць і маглі б заваліць увесь кантынэнт хіба што толькі прымітыўнымі зэдлікамі.

Рэжым прыступіў да татальнага зьнішчэньня нашых лясоў. Толькі акупанты здольныя зьнішчаць захопленую зямлю з такім размахам і зацятасьцю. Падобна, што пасьля лукашызма ў Беларусі павінен застацца толькі адзін краявід – голая зямля пад голым небам.

Даўно трэба ратаваць родную краіну, дом, у якім будуць жыць наступныя пакаленьні нашай нацыі. Існуючая сістэма, як мы пераканаліся ўжо ня раз, не паддаецца ніякім мадэрнізацыям і паляпшэньням. Карцінна зьвяртацца да яе з “праектамі і прапановамі” могуць толькі падстаўныя палітычныя фігуры кшталту Лябедзькі або Статкевіча. Вырашэньне пытаньне можа быць толькі палітычным – усталяваньне ў Беларусі дэмакратычнай беларускай улады, якая будзе функцыянаваць на карысьць нашых нацыянальных інтарэсаў.

Сяргей Камароўскі