Саркастычная інфармацыя

7 февраля 2017 г.

Навіны

“ДэмСМІ” паведамляюць, што вядомы арганізатар ліквідацыі Беларусі (“узьяднаньня яе з больш дэмакратычнай Расеяй”) Ганс-Георг Вік узнагароджаны ў Берліне Камандорскім крыжам “За заслугі перад ФРГ”. Мяркуем, што заслугі Віка перад ФРГ – гэта структурызацыя менскай прамаскоўскай апазыцыі і арганізацыя яе шчодрага фінансаваньня. Хто забыўся, нагадваем: непаўторны партайгэносэ Вік у 1998-2001 гг. служыў кіраўніком кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску. Сярод іншага, ён публічна прызнаўся, што ўсе ягоныя дзеяньні былі завізаваны і адобраны КГБ РБ. За сваю падрыўную антыбеларускую дзейнасьць ён быў абвешчаны беларускімі патрыётамі пэрсонай нон грата, а потым і лукашыстоўскі рэжым выкінуў яго, выкарыстанага, па-за межы Беларусі. Вядома, што антыбеларуская дзейнасьць нямецкіх прадстаўнікоў міжнародных арганізацый у Беларусі зьдзяйсьнялася і зьдзяйсьняецца ў шчыльным хаўрусе з Масквой. Чакаем узнагароджаньня Віка якім-небудзь лубянскім ордэнам, а таксама сумеснага традыцыйнага параду з гэтай нагоды.

Сымон Рудзік