Гэта было 3 студзеня. У інфармацыйнай прасторы пайшло распаўсюджвалі наступнае: «Москва: Людей море! Многие пришли с детьми! Кричат «Навальный наш президент!»
Очередная «прогулка оппозиции» собрала около 5 тысяч человек Люди стоят на манежке и не хотят уходить. Приходите и вы, приносите пледы и кофе — сообщают пользователи соцсетей. Людей море! Многие пришли с детьми! Кричат «Навальный наш президент» и что-то обидное про Путина.»
Крыніца: http://www.zvistka.net/2017/01/03/
Прыкладзены фотаздымкі. За паліцэйскім “штакетнікам” стаіць натоўп. Стаіць эфэктна, бо на фоне Крамля. “Карцінка супэр”. І ёсьць у ёй нешта шчымліва знаёмае нам. І ў лёзунгу таксама. І “людей море!” (5 тысяч, гэта ў горадзе з 12-мільённым насельніцтвам). Ніхто “палітычна гуляюшчіх” не разганяе, не арыштоўвае, яны дзяцей прывялі. Ну, проста царства крамлёўскай дэмакратыі.
Не пакідае ўражаньне-успамін, што зараз перад імі выйдзе нейкі маскоўскі Мілінкевіч, гутапэрчыва заўсьміхаецца і гукне: “Усе за мной! Кветкі ўскладаць!” Або маскоўскі Статкевіч зь якім-небудзь “рэвалюцыйным паэтам”. Гэтыя кулакамі памахаюць і паабяцаюць скінуць Пуціна.
Блізкія стылістычныя рысы не падманваюць – стваральнік спэцэфэктаў той самы. Дакладней гэта група спэцоў, якая працуе і на Маскву, і на Менск, і на іншыя накірункі з Лубянскай плошчы. Надзьмуваньне штучнай пустышкі Навальнага сталася ўжо банальнай апэрацыяй, якая не зьбірае надта шмат людзей, як і надзьмуваньне ў Менску адпаведнікаў Навальнага. І даўно пара б зьмяніць абрыдлыя фігуры на арэне, але стылісты марудзяць, імкнучыся давесьці апазыц-справу да поўнага абсурда, каб у людзей канчаткова склалася ўражаньне – дзе дэкларуецца “змаганьне з рэжымам”, там фальш і абсурд. “Здушэньне волі да супраціву…”
Сяргей Камароўскі