На Данбас завезьлі кадыраўцаў

17 студзеня 2017 г.

Навіны

На прыканцы лістапада 2016 г. у Данецку пачала прыкметна расьці колькасьць баевікоў з шэўронамі з надпісам “СЕВЕР” і выявай двух сьцягоў (РФ і Чачэніі). Аддзел базуецца ў Данецку на тэрыторыі былога Упраўленьня МУС на Данецкай чыгунцы. На працягу сьнежня 2016 года і на пачатку 2017 года іхнія шэрагі папоўніліся новымі байцамі. У Данецку мясцовыя называюць іх “кадыраўцамі”, бо на іхніх аўтамабілях часта разьмешчаны партрэты Кадырава. Акрамя таго, баевікі-“кадыраўцы”, сярод іх і з Дагестана, былі заўважаны ў Будзёнаўскім раёне Данецка і ў пасёлку Аляксандраўка Данецкай вобласьці. Таксама на пачатку студзеня ў Ясінаватую прыбыў батальён Унутраных войскаў МУС РФ “Север”, які амаль цалкам складаецца з чачэнцаў. Удзел “кадыраўцаў” у баявых дзеяньнях не зафіксаваны. Па ацэнцы сумоўцаў “Украінскай правды”, “яны прыбылі для барацьбы з непадкантрольнымі акупацыйнаму камандваньню ўзброенымі фармаваньнямі на акупаваных тэрыторыях Данецкай вобласьці і для запалохваньня мясцовага насельніцтва, каб запабегчы галодным бунтам.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://elise.com.ua/?p=233114