Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вораг знойдзе сваю магілу на нашай зямлі (Сьнежаньскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 11 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Усе на абарону Беларусі!” З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца зьвярнуў увагу на паглыбленьне эканамічнага крызісу ў краіне. Многія людзі ўжо бачаць яго прыкметы і адчуваюць, што насоўваюцца вельмі цяжкія часы. Антыбеларускі рэжым зрабіў усё для дэзарыентацыі нашага грамадзтва. Таму многія ня бачаць выйсьця з штучнага сацыяльна-эканамічнага тупіка, у які загнала Масква наша грамадзтва з дапамогай лукашызма. Задача фронтаўцаў палягае ў тым, каб растлумачыць людзям, што паратунак ёсьць у народнай салідарнасьці, у нацыянальным адзінстве. Суседнія і далёкія народы ня раз паказалі, што ратавацца можна толькі так. Адчуваючы, што беларусы шукаюць менавіта гэты шлях, Масква імкнецца канчаткова заблытаць беларусаў, запаўняючы інфармацыйную прастору рознымі фальшывымі ідэямі і падзеямі. “Перасьлед рускіх” – класічная правакацыя Крамля-Лубянкі, спроба прадставіць Беларусь у крымінальным сьвятле. Мэта цяперашняй правакацыі зразумелая – Масква дае сама сабе карт-бланш на “урэгуляваньне сытуацыі ў Беларусі”. Мэтады “урэгуляваньня” вядомыя па падзеях у Крыме, на Данбасе, а раней у Абхазіі, Паўднёвай Асэціі і Прыднястроўі. Толькі беларусы не павядуцца на маскоўскія правакацыі. Разам з лаяльнымі Беларусі грамадзянамі рускай нацыянальнасьці беларусы будуць бараніць ад імпэрскага ворага родную зямлю. А тое, што гэта магчыма, прадэманстравала змагарная Україна. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра рост беспрацоўя ў гарадах і мястэчках, пра развал калгасных гаспадарак. Мэдычныя ўстановы атрымліваюць усё менш забесьпячэньня матэрыяламі і прэпаратамі. Адміністрацыя ўжо заранёў заявіла, што мэдыкі могуць не разьлічваць на выплаты заробкаў да пачатку наступнага году. Людзі з трывогай чакаюць прыезду на нашую зямлю маскоўскай арды на тысячах вагонаў. Многім зразумела, што йдзецца не пра “вучэньні”, а пра сілавое ўмяшальніцтва Масквы ў Беларусь, пра інвазію, прыкрытую прыгожымі словамі. Беларусы кажуць, што ворагу ня ўдасца проста так апанаваць Беларусь. Вораг знойдзе сваю магілу на нашай зямлі. Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 12/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |