Самае прыкметнае, што стала відаць, дык гэта так званая “ваенная магутнасьць Расеі”, якая выглядае вялізнай, надзьмутай мыльнай бурбалкай.
Расейскія СМІ стварылі тэлекарцінку, у якую паверылі расейцы, што, аднак, паўбяды.
Бяда ў тым, што ў яе паверылі ўкраінцы, якія прызвычаяліся глядзець маскоўскія сэрыялы “пра спэцназ…”.
А яшчэ вялікая праблема – што ў маскоўскую магутнасьць паверыла ўкраінскае кіраўніцтва.
Паверыла, да страты адэкватнасьці – па-за рэдкімі выключэньнямі.
На самой справе, расейцы маюць замест арміі пабелены фасад гнілога дома.
У іх грандыёзныя праблемы і з баездольнасьцю войскаў, і з іхняй колькасьцю, і з забесьпячэньнем ўзбраеньнем і ваеннай тэхнікай.
Дакладна так сама зьбіраюцца самалёты – мэтадам разбору двух, што стаяць побач. Дакладна такія ж, зводныя, незьлятаныя экадрыльі, лётчыкі якіх ня ўмеюць прымяняць нічога больш складанага, чымсьці вольнападаючыя бомбы, і дакладна такая ж манера кіраваць боем па мабільным тэлефоне.
Мы можам ім так навешаць зараз, што фінская сьцямнее.
Забясьпечыць поўны разгром, якога яны яшчэ ня ведалі ў сваёй ваеннай гісторыі, ваенную і палітычную катастрофу.
У іх і зараз ужо моргі не даюць рады – з плыньню “элітнага” мяса.
А мы ж яшчэ не пачыналі ваяваць.
Так што — поўная перамога за намі.
Праўда, пры адной умове.
Менш спадзявацца на наша малаадэкватнае і напалоханае кіраўніцтва і больш працаваць па мэтаду самаарганізацыі – як мы ня раз ужо перамагалі.
І будзе весела.
Аляксей Арэстовіч, Кіеў Пераклад з расейскай. Крыніца: http://goruzont.blogspot.com/2016/12/blog-post_226.html