Львоў. Высяляюць “Русский мир”

10 снежня 2016 г.

Навіны

Гаспадарчы суд Львоўскай вобласьці вырашыў выселіць Расейскі культурны цэнтр з памяшканьня на вул. Караленкі, 1а ў цэнтры Львова.

Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Львоўскай абласной рады Уладзімер Гірняк.

“Расейскае культурнае таварыства і ягоныя “братнія арганізацыі”, такія, як рэдакцыя ўкраінфобскага “Русского Вестника”, могуць паціху пакаваць рэчы”, — сказаў ён.

Рашэньнем дэпутатаў Львоўскай абласной рады памяшканьне на вул. Караленкі, 1а забрана з карыстаньня Расейскім культурным цэнтрам і вернута назад у камунальную ўласнасьць.

Да 14 лістапада прарасейскія арганізацыі павінны былі выселіцца з памяшканьня на вул. Караленкі, 1а, аднак не зрабілі гэтага.

Таксама было вырашана перадаць гэтае памяшканьне ў арэнду грамадзкім арганізацыям, якія зьдзяйсьняюць дзейнасьць, зьвязаную з антытэрарстычнай апэрацыяй (АТА).

Таварыства адмовілася высяляцца, таму Львоўская аблрада падрыхтавала іск у Гаспадарчы суд, каб выселіць Расейскі культурны цэнтр.

Абласная рада рыхтуецца да правядзеньня конкурса на новага арэндатара на Караленкі, 1а.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://censor.net.ua/news/418535/sud_prinyal_reshenie_vyselit_iz_pomescheniya_russkiyi_kulturnyyi_tsentr_vo_lvove