Украіна спыняе антыўкраінскую кніжную плынь з Расеі

10 снежня 2016 г.

Навіны

Мы ўпершыню за тры гады вайны пачынаем адсочваць, што мы ўвозім з дзяржавы-агрэсара.

Абмежаваньне доступа антыўкраінскіх замежных кніг падтрымліваецца нашымі выдаўцамі, бо гэта спрыяе іхняй працы.

Пра гэта заявіла старшыня камітэту Вярхоўнай Рады па пытаньнях свабоды слова і інфармацыйнай палітыцы Вікторыя Сюмар у кулуарах Рады.

“Гэта вельмі сур’ёзны пратэкцыянісцкі захад, які ў першую чаргу будзе працаваць на ўкраінскіх выдаўцоў. Мы сустракаліся з украінскімі выдаўцамі і яны цалкам гэта падтрымліваюць, бо рынак пустым не бывае. Відавочна, што кнігі, якія цяпер не паступяць з Расеі, будуць замяняцца ўкраінскімі кнігамі і ўкраінскімі аўтарамі”, — сказала Сюмар.

Яна ўпэўнена, што гэтае абмежаваньне будзе стымуляваць разьвіцьцё ўкраінскай культуры.

“Вагу гэтага заканапраекта зьмяншаць ніяк нельга. Мы ўпершыню гаворым аб тым, што мы пачынаем адсочваць, што мы ўвозім за тры гады вайны з дзяржавы-агрэсара. Кніжкі з дзьвюхгаловымі арламі пра “вялікую Русь”, іх можна знайсьці ў любым месцы…”, — патлумачыла Сюмар.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://censor.net.ua/news/418480/my_vpervye_za_tri_goda_voyiny_nachinaem_otslejivat_chto_my_vvozim_iz_gosudarstvaagressora_syumar_o_zaprete