Галадамор ва Украіне – генацыд на загад Масквы

10 снежня 2016 г.

Навіны

Кіеў. Вярхоўная Рада ў Кіеве прыняла ў сераду рэзалюцыю з заклікам да дэмакратычных краін сьвету прызнаць галадамор ва Украіне, які адбыўся больш за 80 гадоў таму, генацыдам супраць украінскага народу.

Украінскі парлямант ў рэзалюцыі нагадаў, што галадамор у 1932-1933 гг. каштаваў мільёнаў чалавечых жыцьцяў. Паводле парляманту, Україна зноў становіцца “ахвярай агрэсіі сталінскіх пасьлядоўнікаў з Крамля”.

Як інфармавала агенцыя UNIAN, галадамор ва Украіне дагэтуль афіцыйна прызналі генацыдам больш за 20 краін.

Галадамор ва Украіне штучна стварыў тадышні савецкі дыктатар Ёсіф Сталін. Йшлося пра частку ягонай кампаніі, калі ён хацеў прымусіць украінцаў, каб яны адмовіліся ад сваёй зямлі і ў рамках калектывізацыі ўступілі ў калгасы. У час кульмінацыі галадамора, ня рэдкасьцю быў канібалізм.

Аднак, Масква адназначна адмаўляе, што йшлося пра генацыд, бо ад гвалту за ўлады бальшавікоў пакутвалі ўсе народы, у тым ліку і расейскі.

TASR Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: славацкая газэта “SME”, 7.12.2016

http://svet.sme.sk/c/20404076/kyjev-vyzval-svet-aby-uznal-hladomor-na-ukrajine-za-genocidu.html