У Маскве перад будынкам Украінскага культурнага цэнтру расейцы зьдзекваліся над памяцьцю ахвяраў Галадамору

3 снежня 2016 г.

Навіны

У Маскве прайшоў мітынг, удзельнікі якога выступалі супраць гадавіны Галадамора 1932-1933 гадоў, якую адзначаюць ва Украіне.

Некалькі дзесяткаў чалавек начале з муніцыпальным дэпутатам Дзімітрыем Захаравым заявілі, што адмаўляюцца лічыць Галадамор генцыдам украінскага народу.

Пратэстоўцы трымалі плакат з надпісам “Міф пра Галадамор – хлусьня і скокі на касьцях”. Па іхніх словах, “міф пра Галадамор” быў прыдуманы для таго, каб пасварыць “братнія народы”.

Пры гэтым удзельнікі мітынгу зьдзекваліся з памяці загіблых ад голаду людзей, выклаўшы перад будынкам Украінскага культуранага цэнтру часткі разабранай сьвіной тушы.

“Замест таго, каб выказаць спачуваньне і разам з Украінай успомніць загіблых, у Расеі працягваюць зьдзеквацца з памяці ахвяраў голаду. Ідэйныя спадчыньнікі арганізатараў штучнага голаду 32-33 гадоў сёньня ваююць супраць Украіны ў новай вайне. Але праграма ў іх усё тая ж. Нядаўна я апублікаваў тэкст аднаго з такіх спадчыньнікаў – Аляксандра Жучкоўскага, які фактычна заклікаў фізычна зьнішчаць украінцаў”. – піша журналіст Дзяніс Казанцаў.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://censor.net.ua/photo_news/416819/v_moskve_pered_ukrainskim_kulturnym_tsentrom_izdevalis_nad_pamyatyu_jertv_golodomora_foto