Маскоўскі план “Шатун”

3 снежня 2016 г.

Навіны

Экс-прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы Раман Бязсьмертны заявіў у эфіры тэлеканала “112 Украина”:

“Гэта была спроба асобных палітыкаў і палітычных сіл выкарыстаць недасьпелую палітычную сытуацыю, якая склалася ў дзяржаве, выкарыстаць незадаволенасьць людзей. Па мэтодыцы я б па прозьвішчах мог назваць тых, хто за гэтым стаіць, бо бачная была неахайнасьць, непадрыхтаванасьць у арганізацыі”.

На думку Бязсьмертнага, да рэалізацыі плана “Шатун” датычныя прадстаўнікі палітсілы “Батьківшчіна”.

24 кастрычніка 2016 года ўкраінская хакэрская група “Кібэрхунта” заявіла, што ўзламала электронную паштовую скрынку прыёмнай памочніка прэзыдэнта РФ Уладзіслава Суркова і атрымала поўны доступ да перапіскі неафіцыйнага куратара “украінскага пытаньня” у Крамлі.

Сярод іншага, у апублікаваных дакумантах згадваецца план па дэстабілізацыі сытуацыі ва Украіне “Шатун”. У рамках гэтага плана, паводле дадзеных СБУ, ва Украіне павінны прайсьці масавыя акцыі пратэста.

Старшыня Службы бясьпекі Украіны Васіль Грыцак заявіў, што экспэртыза пацьвердзіла сапраўднасьць дакумантаў аб так званым плане “Шатун” па дэстабілізацыі сытуацыі ва Украіне.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/bezsmertnyy-o-plane-shatun-eto-byla-popytka-otdelnyh-politsil-ispolzovat-nedozreluyu-politicheskuyu-situaciyu-v-ukraine-160013.html