Расейская мова павінна атрымаць заканадаўчы статус у краінах былога СССР, заявила амбасадар па асаблівых даручэньнях МЗС РФ Элеанора Мітрафанава. На яе думку, у сьвеце адбываецца дэвальвацыя расейскай мовы. Асаблівую трывогу, з пункту гледжаньня амбасадара, выклікае прававы аспэкт моўнай палітыки краін Прыбалтыкі, Украіны і Грузіі. Што прывяло да сытуацыі, калі новае пакаленьне краін, што вызваліліся ад каланіяльнага рабства, не валодае расейскай мовай.
“На прасторы СНД расейская мова была вызначана ў лепшым выпадку тэрмінам “мова міжнацыянальных зносінаў”, які ня мае выразнага і зразумелага юрыдычнага тлумачэньня. Расейская мова і сёньня адыгрывае ролю мовы міжнацыянальных зносінаў, аднак ужо не ва ўсіх краінах, у тым ліку ва Украіне, Грузіі, краінах Прыбалтыкі. Захадам, з дапамогай якога можна было б вырашыць сытуацыю, што склалася, на думку прадстаўніка МЗС РФ, стане “разьвіцьцё і прававое замацаваньне вызначанага статуса расейскай мовы ў канстытуцыях і практыцы нашых суседзяў”, тобок заканадаўчае прымусовае вывучэньне мовы акупантаў.
“Неабходна прыкладаць асаблівыя намаганьні па прасоўваньню расейскай мовы ў замежжы. Гэтае пытаньне павінна таксама быць ў зьнешнепалітычным парадку дня”, — дадала амбасадар.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://perelaznews.blogspot.com.by/2016/11/blog-post_6216.html