Праплаціць “русскій мір”

3 снежня 2016 г.

Навіны

Майдана ва Украіне магло ня быць, калі б Расея лепш фінансавала “русскій мір”, — кіраўнік камітэта Дзярждумы Калашнікаў.

Расея недастаткова падтрымлівае “русскій мір” ў замежжы – у прыватнасьці, ва Украіне.

Такую думку выказаў кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Калашнікаў у інтэрвію Газете.Ru.

“Україна заўсёды атрымлівала ад Расеі вялікія грошы. Але як? Мясцовыя алігархі карысталіся нізкімі коштамі на газ, атрымлівалі праз ВЭБ крэдыты і зараблялі на гэтым. А мы мяркуем: давайце пусьцім гэтыя грошы на адукацыю, на фінансаваньне “русского міра”, — сказаў ён.

“Калі мне кажуць, што грошай няма, я адказваю, што гэтага “майдана” магло б ня быць. Некалькі гадоў таму мы з Сяргеем Глазьевым размаўлялі на тэму таго, чаму мы канфэрэнцыі па расейска-украінскіх адносінах зьбіраем у Маскве, а не ва Украіне. Аказалася, ужо тады, пры прэзыдэнце Януковічу, нашым палітыкам не давалі выказваць сваю пазыцыю ва ўкраінскіх СМІ”, — заявіў дэпутат.

“Грошы нам трэба было ўкладаць у тэлебачаньне, у часопісы, у газэты. Але ніхто гэтага не рабіў”, — падкрэсьліў Калашнікаў.

Па яго словах, у фэдэральным бюджэце на 2017 год падтрымка “русского міра” прафінансавана недастаткова. “Калі справа даходзіць да бюджэта, то там ва ўрадзе адказваюць, што на першым месцы іншыя прыярытэты. Ніхто не разумее, што ў канчатковым выніку ўсё гэта нікому ня будзе патрэбна, калі Расея страціць свой уплыў у сьвеце”, — заявіў палітык.

Нагадаем, раней прэм’ер-міністр РФ Дзімітры Медведев заявіў, што Расея гатовая абараняць суайчыньнікаў у замежжы “ад перасьледу з боку мясцовай улады альбо арганізацый”.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://censor.net.ua/news/416203/mayidana_v_ukraine_moglo_ne_byt_esli_by_rossiya_luchshe_finansirovala_russkiyi_mir_glava_komiteta_gosdumy