Калі б Україна не затрымала Пуціна – ён даўно ўдарыў бы па Захаду.
Калі расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін кажа Алівэру Стоўну пра гатоўнасьць нанесьці ўдар па аб’ектах НАТО, калі яны будуць уяўляць небясьпеку для ягонай краіны – ён выхваляецца або выдае сутнасьць уласнай зьнешняй палітыкі?
Гэта не простае пытаньне. Украінскія палітыкі і назіральнікі гадамі спрабавалі пераканаць заходнюю грамадзкую думку ў тым, што агрэсія супраць Украіны не накіравана выключна супраць нашай краіны, што Україна – гэта толькі тэрыторыя, на якой пуцінскі рэжым спрабуе ваяваць з НАТО, дакладней – са Злучанымі Штатамі, мы сутыкаліся са скептычнымі ўсьмешкамі дылетантаў, “карысных ідыётаў” Крамля альбо проста людзей, якія не разумеюць Расею і яе палітыку. Але цяпер Уладзімір Пуцін кажа тое, што казалі мы – ён гатовы біць па НАТО. Не на ўкраінскай тэрыторыі, куды ён спрабаваў беспасьпяхова “завабіць” войскі Альянса, а на любой іншай. Калі б Україна не супрацьстаяла Пуціну, калі б нашы жаўнеры не спынілі ашалелую Арду, Крэмль даўно ударыў бы па Захаду. Адтэрміноўка настала менавіта таму, што Пуцін завяз ва Украіне, у санкцыях, у коштах на нафту, ва ўласным глупстве. Але адтэрміноўка – гэта яшчэ не адмова ад намераў.
Пуцін жыве ідэяй сутыкненьня з Захадам. Гэтая агрэсія, якая ад яго перадаецца мільёнам жыхароў Расейскай Фэдэрацыі – адзінае, што надае існаваньню вялізнай разнастайнай краіны хаця б нейкі сэнс. Агрэсія, што ідзе з Цэнтру – тое, што можа замяніць Крамлю звычайную формулу разьмеркаваньня фінансавых плыняў тады, калі грошы скончацца. Менавіта таму Уладзімір Пуцін проста ня можа не ваяваць. Для яго ваяваць – гэта значыць выжыць.
А для Захада выжыць — гэта азначае паставіць кропку на існаваньні пуцінскага рэжыма, які пагражае яму ракетамі. Не дзеля аднаўленьня тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны, не дзеля вызваленьня Крыма і Данбаса ад акупантаў, не дзеля рашэньня іншых тэрытарыяльных канфліктаў, якія стварыла і падтрымлівае Расея. Не дзеля няшчасных жыхароў Алепа і іншых сірыйскіх гарадоў, якія зьнішчае авіяцыя Пуціна.
А дзеля ўласнага самазахаваньня.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://rus.newsru.ua/columnists/22nov2016/otkrovenie.html