У маскоўскае пекла ад безвыходнасьці

3 снежня 2016 г.

Навіны

Сотні грамадзян Украіны, завербаваных на працу ў Расею, патрапілі ў працоўнае рабства. Пра гэта ў эфіры “Громадського” паведаміла праваабаронца, каардынатар праекта “Мэдыйная ініцыятыва за правы чалавека” Марыя Тамак.

Па яе словах, існуе схема, з дапамогай якой украінцаў прымушаюць удзельнічаць у незаконным бізнэсе. Напрыклад, у гандлі наркотыкамі або спайсамі.

“Абвесткі разьмяшчаюцца ў мэтро, іх разносяць кур’еры, кіроўцы. Схэма дзеяньняў наступная: чалавек тэлефануе на гарачую лінію, сустракаецца з “рэкруцёрам”. Яму вельмі хутка купляюць квіток у Маскву, даюць смартфон і накіроўваюць туды”, — распавяла Тамак.

У завэрбаваных пасьля прыезду забіраюць дакуманты. У выпадку адмовы ад працы пра іх паведамляюць у праваахоўныя ворганы РФ. За незаконныя дзеяньні ўкраінцам, паводле дадзеных праваабаронцаў, пагражае да васьмі гадоў турмы. Акрамя таго, расейскія сьледчыя могуць прад’явіць ім нават абвінавачваньні ў тэрарызме, — зазначыла Тамак.

“Выразныя лічбы пацярпелых назваць складана. МЗС заяўляў, што іх 400. Але мы ведаем, можа, пра траціну. Сотні нашых грамадзян альбо ў СІЗА, альбо ў калоніях РФ”, — заявіла яна.

Да паездак на заробкі ў Расею ўкраінцаў падштурхоўвае беднасьць і безвыходнасьць, мяркуе Тамак.

“Грамадзяне Украіны дзесяткамі і сотнямі едуць зарабляць грошы ў РФ. І не вяртаюцца. Хаця нават і вайна ідзе. Ёсьць, безумоўна, недаацэнка небясьпекі зь іхняга боку. Не запальваецца “чырвоная лямпачка”. Ёсьць інфармацыя, што ў такую сытуацыю патрапілі і двое ўдзельнікаў АТА, дабраахвотнікі. Яны вярнуліся з фронту, ня бачылі пэрспэктыў. І накіраваліся ў Расею. Вы разумееце, якія адносіны да дабраахвотнікаў будуць у расейскай паліцыі”, — сказала Тамак.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/society/pravozashchitnica-tomak-sotni-ukraincev-popali-v-trudovoe-rabstvo-v-rf-159812.html