“Трэці Майдан будзе не з фанэрнымі шчытамі…”

3 снежня 2016 г.

Навіны

Украінскай уладзе трэба неадкладна праводзіць сістэмныя рэформы, а не даваць народу нагоду для трэцяга Майдана. Пра гэта ў камэнтары выданьню “ГОРДОН” заявіў валанцёр і грамадзкі дзеяч Уладзімер Галаднюк – бацька героя Нябеснай сотні Устыма Галаднюка:

Са страхам думаю пра трэці Майдан, бо разумею: гэта дакладна будзе не мірны пратэст. У краіне цяпер маса зброі, на пратэст выйдуць ужо не юнакі з фанэрнымі шчытамі, як гэта было ў 2013-2014 гадах. Калі народ паўстане, гэта можа абярнуцца жудасным кравапраліцьцем. Таму ўладзе трэба радыкальна нешта мяняць. Мяняць, а не запалохваць грамадзтва. Працаваць, а не даваць людзям нагоду для паўстаньня. Вельмі спадзяюся, што трэцяга Майдана ня будзе.

Я падрабязна не сачыў, што было ў цэнтры Кіева ў дзень гадавіны Эўрамайдана. Але тыдзень таму я бачыў нібыта акцыі пратэсту пад Нацбанкам. Сам бачыў гэтую ганебную зьяву, калі сабралася шматтысячная армія бамжоў, якім плацілі па 150 грыўнаў. Яны сабраліся калёнай на вуліцы Інстытуцкай, на месцы расстрэла Нябеснай сотні. Гэта было настолькі брудна, брутальна і зьняважліва. Даруйце, але гэта быў не пратэст, а быдла і бамжаціна, брудная і мацюклівая.

Калі б арганізатары падобных “пратэстаў” не праплочаных цітушак наймалі, а аддавалі б грошы на фронт, у нашых жаўнераў зьявіліся б цеплавізары, цёплая вопратка, экіпіроўка. Нашыя б байцы адчулі клопат. Замест гэтага палітыкі наладжваюць праплочаныя акцыі, каб выбіць сабе палітычныя дывідэнды. Сорам!

Выйсце адно: шукаць аднадумцаў, злучацца ў грамадзянскія арганізацыі і кантраляваць уладу, жорстка трымаць яе ў руках, асьвятляць у СМІ ўвесь нэгатыў нашых чыноўнікаў і тым самым ачышчаць усё кіраўніцтва дзяржавы.

19-гадовы герой Нябеснай сотні Устым Галаднюк загінуў 20 лютага 2014 года на вуліцы Інстытуцкай падчас масавага расстрэлу актывістаў Майдана.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/society/otec-geroya-nebesnoy-sotni-so-strahom-dumayu-o-tretem-maydane-tuda-ne-yunoshi-s-fanernymi-shchitami-vyydut-160337.html