Андрэй Піянткоўскі: Нюрнбэргскі працэс для групоўкі Пуціна

25 ноября 2016 г.

Навіны

Заключэньне Міжнароднага крымінальнага суду (МКС), які прызнаў акупацыю Крыма роўназначнай вайне паміж Украінай і Расеяй, стварае юрыдычную базу для абвінавачваньня расейскага кіраўніцтва ў ваенных злачынствах у Крыме і на Данбасе. Пра гэта ў камэнтары для выданьня “ГОРДОН” заявіў расейскі палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі:

Гэтае рашэньне адкрывае магчымасьць для крымінальнага перасьледу кіраўнікоў РФ па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні ваеннага злачынства і агрэсіі. Наратыў, які Масква хацела прадставіць грамадзцай думцы, што ў Крыме і на Данбасе – унутраны канфлікт ва Украіне, абурэньне даведзеных да адчаю шахцёраў і трактарыстаў і жорсткае здушэньне яго Узброенымі сіламі Украіны. Цяпер дадзена юрыдычная трактоўка: гэта ваенныя дзеяньні паміж двума дзяржавамі. Прычым абсалютна зразумела, хто зьяўляецца агрэсарам і чые войскі апынуліся на тэрыторыі іншай краіны.

Першыя асобы – прэзыдэнт і прэм’ер-міністр. Зразумела, ужо ні пры чым наш “айфончык” (Д. Медведев — “ГОРДОН”), але ён жа быў прэм’ер-міністрам. Калі ўспомніць Нюрнбэргскі працэс, то на лаве падсудных таксама было вышэйшае вайсковае кіраўніцтва. Значыць, міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генштаба Валеры Герасімаў. Яшчэ судзілі міністра замежных спраў Нямеччыны, якога, дарэчы, павесілі першым. Вялікае прывітаньне Сяргею Лаўрову. Дадам, быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня вядомы публіцыст і кіраўнік газэты Юліус Штрайхэр. Так што прапагандысты Дзімітры Кісялёў і Уладзімір Салаўёў таксама могуць апынуцца на працэсе. Такі судовы працэс стане магчымым пасьля паразы Расеі і падзеньня пуцінскага рэжыму. Калі гэта здарыцца? Можа, праз колькі гадоў, а можа, праз колькі месяцаў. Зразумела, што стратэгічна Расея вайну ва Украіне ўжо прайграла. Калі гэта будзе аформлена як параза рэжыму (мяркую, яшчэ пры нашым жыцьці), тады і ўсе працэсы запрацуюць. А юрыдычную базу для гэтага трэба ствараць ужо сёньня. І гэтае рашэньне МКС прынцыпова важнае.

14 лістапада апублікавана папярэдняя справаздача канцылярыі Міжнароднага крымінальнага суду па справе “Сытуацыя ва Украіне”. У дакуманце ўказваецца, што “сытуацыя на тэрыторыі Крыму і Севастопаля роўназначная міжнароднаму ўзброенаму канфлікту паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй”.

Міжнародны крымінальны суд дзейнічае на аснаваньні Рымскага статута, прынятага ў 1998 годзе, які ўступіў у сілу з 2002 года. Суд, які базуецца ў Гаазе, разглядае злачынствы супраць чалавечнасьці, выпадкі генацыду і ваенныя злачынствы. Пры гэтым юрысдыкцыя суду распаўсюджваецца толькі на тыя дзяржавы, якія ратыфікавалі Рымскі статут.

Украіна падала ў МКС два звароты аб прызнаньні юрысдыкцыі суду па справах, зьвязаных з падзеямі на Майдане, у Крыме і на ўсходзе Украіны.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/piontkovskiy-reshenie-mezhdunarodnogo-suda-otkryvaet-vozmozhnost-dlya-presledovaniya-rukovoditeley-rf-za-voennye-prestupleniya-159241.html