Посьпех украінскай контрвыведкі

16 ноября 2016 г.

Навіны

Украінскім журналістам замест зацыкліваньня на э-дэкларацыях прадажных чыноўнікаў і дэпутатаў варта было б зьвярнуць увагу на сапраўдную перамогу, якой ніколі не было б без украінскіх спэцслужбаў. Зрыў дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі са спробай адхіленьня прэм’ера Міла Джуканавіча. Гэта сапраўды ўнікальная апэрацыя ў далёкім замежжы, дуэль, у якой украінская контрвыведка ўпэўнена перайграла расейскую выведку. Заходнія спэцслужбы ніколі б ня здолелі так хутка і эфэктыўна вылічыць і нэўтралізаваць больш за 30 удзельнікаў змовы, калі б не СБУ. Дадзеныя бальшыні сэрбскіх баевікоў, удзельнікаў змовы былі перададзены ўкраінскімі выведчыкамі амэрыканскай выведцы. Нашы вялі іх некалькі гадоў, яшчэ з моманту, калі значная частка сэрбскіх наёмнікаў засьвяцілася ў складзе тэрарыстычных аддзелаў у ДНР/ЛНР. Падрабязнасьці гэтай таемнай апэрацыі ўкраінскай контрвыведкі стануць вядомымі толькі праз гады. А пакуль што трэба ганарыцца контрвыведчыкамі, ваеннымі выведчыкамі, усімі, хто робіць гэтую ціхую, небясьпечную, але такую патрэбную працу, набліжаючы непазьбежную перамогу і ўмацоўваючы бясьпеку нашых хаўрусьнікаў далёка па-за межамі Радзімы.

Тарас Беразавец, журналіст, Кіеў Крыніца: Фэйсбук.