“2016 год – гэта той год, калі мы зможам апошні раз так выдаткоўваць нашы запасы, нашы рэзэрвы. А далей у нас такіх рэсурсаў ня будзе, таму пытаньне аб кансалідацыі бюджэту стаіць на парадку дня як задача нумар адзін” – зазначыў кіраўнік расейскага фінансавага ведамства.
Калі перакласьці словы Сілуанава з мовы бюджэту, можна зрабіць простую выснову. 2016 год – апошні год існаваньня сучаснай Расеі. Апошні год, калі Пуцін яшчэ можа плаціць сваім падданым грошы, якіх яны не зарабілі. Бо як выглядае сытуацыя сёньня? У расейскім бюджэце, нягледзячы на ўсе скарачэньні, яшчэ застаюцца значныя сацыяльны выплаты, грошы на заробкі бюджэтнікам, у тым ліку і сілавікам – гэтай нахабнай апрычніне ашалелага рэжыму, вялізныя выдаткі на армію і спэцслужбы. Але што адбываецца, калі зьніжаецца кошт на нафту альбо з бюджэту забіраюцца грошы на пуцінскія авантуры – такія, як войны ва Украіне і Сірыі? А нічога асаблівага –дэфіцыт пакрываецца сродкамі з рэзэрвовага фонду.
Дык вось у 2017 годзе такіх магчымасьцяў ужо ня будзе. А, можа, нават і раней. Улічваючы тое, што Расеяй валадараць клептаманы, словы Сілуанава могуць стацца для іх самым сапраўдным спускавым кручком. Пацьверджаньнем таго, што “матухну-Расеюшку” трэба хутчэй абрабаваць, пакуль яна не выпусьціла дух пад чэкісцкім ботам. А дарабуюць, будзе спакойныя! Я ў іх веру!
Ужо да канца 2016 года пачнуцца затрымкі па выплатах заробкаў і пэнсій. Зразумела, першымі будуць лекары і настаўнікі, але да паліцыянтаў і чэкістаў таксама справа дойдзе. Будуць згортвацца ўсе сацыяльныя праграмы, закрывацца прадпрыемствы, звальняцца работнікі. “Прасядзе” сфэра паслуг, бо паменшыцца пакупніцкая здольнасьць насельніцтва. Гэта стане апошнім цвіком у магілу расейскага дробнага і сярэдняга бізнэсу і выкіне на вуліцы новыя мільёны беспрацоўных. Улада будзе намагацца ўтрымаць сытуацыю перш за ўсё ў Маскве – бо калі ўся краіна есьць траву, а Масква – ікру, то гэта і ёсьць расейская стабільнасьць. Але да канца 2017 года ня будзе ставаць грошай і на сталіцу. І наогул ні на што, нават на армію. Жаўнеры будуць жабраваць на вуліцах. Паліцыянты – вымагаць хабар і рабаваць, наймацца ахоўнікамі да бандытаў. Чэкісты пачнуць больш старанна абслугоўваць новую мафію. Алігархі ўцякуць з краіны. Пачнуцца сацыяльныя хваляваньні, вырасьце ўзровень злачыннасьці. Расея апусьціцца ў самы сапраўдны пачатак 90-х – з мітынгамі, страйкамі, бандытызмам і безвыходнасьцю – але з куды больш жорсткім рэжымам, чымсьці ўлада Гарбачова.
Пра палітычныя авантуры Пуціна да таго часу пачнуць забывацца. Тэрытарыяльная цэласнасьць украінскага мацерыка будзе адноўлена. Жабрацкі Крым усё яшчэ будзе кантралявацца расейцамі, але перамовы аб яго вяртаньні Украіне – так, каб Пуцін не страціў твар – ужо будуць ісьці напоўніцу. Будуць згортвацца і іншыя палітычныя праекты апошняга імпэратара расейскіх шавіністаў. І ўсё гэта будзе толькі пачаткам канца.
Віталь Портнікаў Пераклад з расейскай. Крыніца: http://ukrmir.info/?p=5038