Антыкарупцыйная рэформа адкрыла вялізную розьніцу ў памеры маёмасьці абраных народам палітыкаў і народа, хаця палітыкі афіцыйна ня маюць высокіх заробкаў.
Шмат карупцыйных скандалаў пахіснулі Украіну ў апошнія гады і за кожным разам усе даведваліся, як асобы ва ўладзе бессаромна забясьпечвалі сябе з грамадзкіх сродкаў.
Калі апошнім часам паліткаў папрасілі задэклараваць сваю маёмасьць і багацьці он-лайн у новай дата-базе, высьветлілася, што многія зь іх валодаюць многімі мільёнамі даляраў – у наяўных.
Раскрылася, што некаторыя валодаюць цэлымі аўтапаркамі люксусовых машын, дарагімі “швайцарскімі гадзіньнікамі”, дыямэнтавымі ўпрыгожаньнямі і вялікімі зямельнымі ўчасткамі.
У сувязі з гэтым могуць паўстаць праблемы з дэкларацыямі, бо вядома, што афіцыйны заробак міністра ва Украіне складае каля 16000 украінскіх грыўны.
Тэрмін – тыдзень
Палітыкі атрымалі тыдзень, каб прадставіць дэталі па сваіх даходах і прыватнай маёмасьці на 2015 год у даступную дата-базу, наладжаную як частка ініцыяванай МВФ спробы павысіць узровень празрыстасьці і адначасова мадэрнізаваць падарваную эканоміку Украіны.
Многія, аднак, мяркуюць, што шчырыя самараскрыцьці ў пэрспэктыве могуць аслабіць і так слабы давер асьцярожных украінцаў да ўладаў у краіне, дзе сярэдні заробак складае крыху больш за 200 даляраў у месяц. Шмат украінцаў выкарысталі сацыяльныя мэдыі, каб выказаць сваю агаломшанасьць і пагарду да палітыкаў.
Мы не чакалі, што гэта будзе настолькі распаўсюджана сярод людзей ва ўладзе, — кажа Віталь Шабунін, які кіруе арганізацыяй, што працуе над карупцыяй.
Міністр Володымыр Гройсман паказаў, што ён і ягоная жонка разам маюць 1,2 мільёнаў амэрыканскіх даляраў і 460000 эўра ў наяўных, а таксама калекцыю люксусовых гадзіньнікаў.
Гройсман афіцыйна зарабляе каля 9000 крон у месяц як міністр.
60 адсоткаў грошай па-чорнаму
Дата-база таксама раскрыла, што Гройсман, які раней быў прадпрыймальнікам, не адзін з такіх, хто дае перавагу захоўваньню грошай падалей ад украінскіх банкаў.
Падлікі Reuters’а паказваюць, што 24 міністра ва ўкраінскім урадзе разам маюць больш за 50 мільёнаў крон толькі ў наяўных.
Калі Міністэрства фінансаў кажа, што каля 60% эканомікі – па-чорнаму, то гэта ёсьць доказ існаваньня вялікай сума наяўных, задэклараваных зараз служачымі і палітыкамі, — кажа Тарас Кашка, віцэ-дырэктар George Soros’s International Renaissance Foundation.
Гэта ёсьць адлюстраваньне таго становішча, у якім знаходзіцца наша грамадзтва, — кажа ён.
Мяркуюць, што банкі ня вартыя даверу
Міністр юстыцыі Паўло Пятрэнка, які паказаў, што валодае больш як 7 мільёнамі крон на банкаўскім рахунку і яшчэ 3,5 мільёнаў крон у наяўных, кажа, што недавер палітыкаў да банкаўскай сістэмы падзяляюць многія ўкраінцы.
Зразумела, што гэта выглядае нецывілізаваным для многіх краін Эўразьвязу, але прычына ў тым, што многія мяркуюць, што банкі ня вартыя даверу. Гэта ёсьць праблема для многіх украінцаў, якія згубілі накопленыя грошы, зьмешчаныя ў банках, — кажа ён.
Робэрт Г’ердэ, REUTER Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал. Крыніца: нарвэжская газэта “Aftenposten”, 31.10.2016 http://www.aftenposten.no/verden/Ministrene-i-Ukraina-tjener-offisielt-rundt-5000-kr-i-maneden-Na-lurer-folk-pa-hvordan-de-har-fatt-tak-i-50-millioner-i-kontanter-607990b.html