Штат “белрэдакцыі” Радыё Свабода, відаць, пераведзены на кругласутачны рэжым працы па мастацкай лепцы іміджаў для розных прыбытковых структурак, што разам з рэжымам і Масквой цягнуць беларусаў на “выбары”. Рэкламны матар’ял, прысьвечаны вядомай “Говправду”, відаць, прэзэнтуе новых асобаў беларускай палітыкі” і павінен быў бы агучваць сам Левітан. Паглядзець і пачытаць варта. Цытуем:
“Сярод тых, хто будзе змагацца за дэпутацкі мандат лідэры «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў, былы старшыня рагачоўскага гарвыканкаму Мікалай Камароўскі, бізнэсоўцы Аляксандар Снар і Ўладзімер Мшар, намесьнік дырэктара будаўнічай кампаніі Іна Кушнэр, кіраўнікі фэрмэрскіх гаспадарак Ігар Грышанаў і Дзяніс Фількай”.
Крыніца: http://www.svaboda.org/a/27819958.html
За “праўду” ўжо ўзяўся нават разжалаваны лукашыстоўскі начальнік Рагачова. А таварышы Філька, Снар і Мшар чаго вартыя! Усё, таварышы беларусы, усе на “выбары”! З такой публікай мы абавязкава пераможам лукашызм і нават Крэмль з Лубянкай штурмам возьмем!
Юрка Марозаў