“Аб'ект Гаўрыла” ідзе “на выбары” ад псэўда-БНФ

15 ліпеня 2016 г.

Навіны

Кур’ёзная навіна зьявілася ў “дэмСМІ”. Цытуем:

“Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч вечарам 1 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты. Як паведаміў палітык для БелаПАН, ён вылучаецца ў Менску па 109-й Уручскай выбарчай акрузе.

Міхалевіч патлумачыў, што ў межах выбарчай кампаніі плануе таксама вылучацца ад Партыі БНФ, паколькі фігуруе ў партыйным спісе патэнцыйных кандыдатаў. Па словах палітыка, ён мае намер прытрымлівацца перадвыбарчай платформы партыі, зацверджанай на пасяджэнні сойма арганізацыі. «Вылучэнне самастойна дае мне дадатковы час для агітацыі», – лічыць Міхалевіч”.

Крыніца: http://narodny.org/?p=11931

Словам, якія “выбары”, такія і “кандыдаты”…