Расейскія курсанты здалі на Данбасе апошні ў сваім жыцьці іспыт. Віншуем з выдатнай здачай
Украінскія байцы агнём у адказ зьнішчылі артылерыйскі разьлік расейскіх курсантаў. Курсантаў накіравала ваеннае кіраўніцтва РФ на акупаваны Данбас для правядзеньня тактычных стрэльбаў па сілах АТА і мірнаму насельніцтву, паведамляе http://voi.com.ua.
Пра гэта ў інтэрв’ю ZN.UA распавёў баец Руслан з снапэрскай групы, што дзейнічае пад Аўдзееўкай.
Па ягоных словах, украінскім вайскоўцам, якія ваююць на Данбасе, вядома, што Данбас для расейцаў – гэта выдатны плацдарм для навучаньня прафэсійнай арміі РФ.
“Напрыклад, колькі месяцаў таму яны загналі пад Данецк, “на вучэньні” расейскіх курсантаў. Гэтыя курсанты два-тры дні «працавалі» па нашых пазыцыях з артылерыі, а траплялі ў мірныя дамы. Мабыць, памыляліся ў разьліках… Нашы тры дні скрыгаталі зубамі і ўзгаднялі з штабам каманду на “ответку”, бо ў нас “перамір’е”. Праз тры дні мы іх усё ж “накрылі”, артылерыйскі разьлік быў цалкам зьнішчаны. Выведчыкі сказалі, што згарэла ўсё начыста”, — распавёў Руслан.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://perelaznews.blogspot.com.by/2016/06/blog-post_5175.html